Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Специальное разрешение (лицензия) на право осуществления образовательной деятельности

                                   Агульныя звесткі аб заснаванні

 
 – 01 ліпеня 2003 года рашэннем Лунінецкага райвыканкама № 588 быў адкрыты дзіцячы сацыяльны прытулак на 14 месцаў для дзяцей ад 3 да 18 гадоў. 

 - 01 верасня 2006 года рашэннем Лунінецкага райвыканкама № 832 ад 13.07.2006 г. дзіцячы сацыяльны прытулак быў рэарганізаваны ў Лунінецкі сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам. 

 -
01 верасня 2011 года ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі" ўстанова перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Лунінецкага раёна"

Сацыяльна-педагагічны цэнтр з'яўляецца ўстановай адукацыі для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі.

Прыярытэтныя мэты і задачы дзейнасці ўстановы

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Установы з'яўляюцца:

- забеспячэнне сацыяльнай адаптацыі непаўналетніх.

-аказанне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, медыцынскай, прававой, педагагічнай і іншай дапамогі дзецям, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях, іх бацькам, усынавіцелям, апекунам або папячыцелям у ліквідацыі цяжкай жыццёвай сітуацыі, аднаўленні сацыяльнага статусу непаўналетніх у калектывах аднагодкаў, , садзейнічае вяртанню непаўналетніх у сем'і.
- правядзенне прафілактычнай работы па папярэджанні безнагляднасці і бездагляднасці непаўналетніх.

     Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

- забеспячэнне правоў дзяцей на атрыманне своечасовай кваліфікаванай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і іншай дапамогі з боку дзяржавы;
- арганізацыя індывідуальна арыентаванай сацыяльна педагагічнай, псіхолага-педагагічнай, сацыяльна-педагагічнай, сацыяльна-прававой дапамогі непаўналетнім, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў сацыяльнай рэабілітацыі;
- забеспячэнне неабходных умоў для развіцця асобы дзіцяці, умацавання фізічнага і псіхічнага здароўя, прафесійнага самавызначэння і творчай працы;
- аказанне сацыяльнай, псіхолага-педагагічнай дапамогі выпускнікам дзіцячых інтэрнатных устаноў, якія адчуваюць цяжкасці ў сацыялізацыі, абарона іх правоў і законных інтарэсаў;
- сацыяльная адаптацыя непаўналетніх да жыцця ў грамадстве;
- прафілактычная работа па папярэджанні сацыяльнага сіроцтва, сямейнага няшчасця, асацыяльных паводзін, безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
- ажыццяўленне псіхолага-педагагічнага і сацыяльна-педагагічнага суправаджэння сем'яў, якія прынялі на выхаванне дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
- арганізацыя сацыяльнага патранату непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пасля іх вяртання ў сем'і;
- садзейнічанне дзейнасці камісіі па справах непаўналетніх мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

  Установа ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

85100 - дашкольная адукацыя;
87900 – прадастаўленне сацыяльных паслуг з забеспячэннем пражывання.
 

Структура Установы.

  Установа мае ў сваім складзе наступныя структурныя падраздзяленні:
- інфармацыйна-прававая служба
- дзіцячы прытулак

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта