8 красавiка у сацыяльна- педагагiчным цэнтры прайшло мерапрыемства пад назвай «Вясна-красна да нас прыйшла». Мэтай было пазнаемiць дзяцей з нацыянальнымi абрадамi, наблiзiць iх да роднай спадчыны, усвядомiць яе каштоунасць i прыгажосць. Выхаванцы выконвалi заданнi, якiя падрыхтавала «Вясна». Яны даведалiся аб тым, чаму менавiта гэтую пару называюць «Вясна- красна». Дзецi прымалi удзел у беларускiх гульнях, адгадвалi загадкi, вадзiлi карагоды, спявалi абрадавыя песнi.